Вікісховішча:Адмываньне дазволу
Ад усіх працаў на Вікісховішчы патрабуюць быць выпушчанымі згодна з вольным дазволам іх праваўласьнікам. Калі запампоўвальнік — праваўласьнік, мы патрабуем доказу таго, што праваўласьнік выпусьціў працу згодна з дазволам. Гэта звычайна робяць шляхам падачы дазволу праз электронную пошту або разьмяшчэньня адкрытай заявы на вэб-бачыне праваўласьніка.
Што такое адмываньне?
Адмываньне — хада выкарыстаньня спосабу, каб прыбраць непажаданую ўласьцівасьць. Адмываньне адзеньня можа адбыцца ў пральнай машыне (мэханічны спосаб), каб прыбраць бруд (непажаданая ўласьцівасьць). Адмываньне грошай можа мець выгляд набыцьця падарункаай карткі з дапамогай крадзенай крэдытнай карткі (спосаб гандлёвай апэрацыі), каб прыбраць адсочвальнасьць (непажаданая ўласьцівасьць). Гэтаксама адмываньне дазволу: узяцьцё выявы зь несвабодным станам аўтарскага права (недазволеная, таму непажаданая ўласьцівасьць) і яе запампоўка без дазволу ад праваўласьніка на вэб-бачыну з цьверджаньнем пра яе выпуск пад вольным дазволам.
Адмываньне дазволу асабліва пашыранае на вэб-бачынах фотараспаўсюду, якія дазваляюць сваім карыстальнікам вызначаць вольны дазвол для сваіх выяваў, такіх як «Флікр» або Вэб-альбомы «Пікаса». З гэтай прычыны панятак адмываньне «Флікра», каб адаслаць да адмываньня дазволу праз «Флікр», таксама часта выкарыстоўваюць.
Адмываньне дазволу няпэўнае, бо памылкова прадстаўляе ў якасьці праўдзівага дазвол, якога сапраўдны праваўласьнік не даваў. Такім чынам, адмытыя дазволы складана выкрыць у якасьці парушэньняў аўтарскага права і сапраўды падманваюць сумленных удзельнікаў, якія прымаюць незаконныя дазволы за чыстую манэту.
Выкрыцьцё адмываньня дазволу
Калі падазраюць адмываньне дазволу, файл варта вылучыць на выдаленьне, нават калі зыходны ўдзельнік упэўнівае, што ён — праваўласьнік.
Існуе некалькі спосабаў выкрыць адмываньне дазволу. Адзін з найпрасьцейшых — шукаць выяву з дапамогай ключавых словаў зь яе загалоўка або апісаньня ці з дапамогай такога пошуку выявы, як «ТынАй» або Пошук «Гугла» па выяве, і паглядзець, ці магчыма знайсьці афіцыйную вэб-бачыну крыніцы.
Іншы просты спосаб — паглядзець на іншыя здымкі, у тым ліку на аднолькавай старонцы або зьмешчаныя на вэб-бачыне крыніцы. Паглядзіце мэтададзеныя ў абменным выглядзе файла выявы (АВФВ, анг. EXIF), калі тыя даступныя. Дзе зрабілі выявы ў прыблізна аднолькавы час з дапамогай аднолькавай камэры ў аднолькавым месцы? Ці маюць яны амаль аднолькавае разрозьненьне і выяўляюць аднолькавы мастацкі стыль або ўзровень якасьці? Ці яны ўсе ярка адрозныя? Салянка выяваў паказвае на ўзнаўленьне выяваў іншых без дазволу, тады як падобныя выявы намякаюць на законнасьць.
Агледзьце вэб-бачыну крыніцы, каб вызначыць, хто запампаваў выявы. На такіх бачынах, як «Флікр», гэтыя зьвесткі могуць быць даступнымі праз профіль карыстальніка. Такія зьвесткі могуць даць падказкі пра тоеснасьць і прафэсію запампоўваьніка. Запампоўвальнік мае быць распазнавацца ў якасьці прафэсіянала або дасьведчанага заўзятара, калі файл высокай якасьці. Запампоўвальнік мае быць кімсьці, хто працуе са знакамітасьцямі, калі файл апісвае манэкеншчыцаў або знакамітасьцяў.
Спраўджвайце, ці «правераны» ўліковы запіс пляцоўкай трэцяга бока, адносна працаў, выдадзеных пляцоўкай трэцяга бока, такой як «Ютуб» або «Флікр», з уліковага запісу, што упэўнівае аб прыналежнасьці да ўстановы або славутай асобы. Адсутнасьць «праверанага» стану сама па сабе не праблематычная, але хутчэй дае некаторую вагу довадам пра тое, ці можа адбыцца адмываньне дазволу.
Спраўджвайце, ці мае афіцыйная вэб-старонка ўстановы або асобы спасылку на ўліковы запіс на пляцоўцы трэцяга бока, адносна працаў, выдадзеных пляцоўкай трэцяга бока, такой як «Ютуб» або «Флікр», з уліковага запісу, што упэўнівае пра афіцыйную датычнасьць да ўстановы або славутай асобы. Інакш спраўджвайце, ці дзеляцца афіцыйныя ўліковыя запісы сацыяльнай сеткі або блогі ўстановы ці асобы зьместам з уліковага запісу на пляцоўцы трэцяга бока. Такія спасылкі даказваюць або абвяргаюць сувязь між установай або асобай і ўліковым запісам на пляцоўцы трэцяга бока.
Урэшце, часта карысна зьвязацца з вэб-бачынай крыніцы (напрыклад, напісаць карыстальніку «Флікра») і ветліва спытаць, дзе здабылі выяву пад пытаньнем. Часта асоба, якая пазычыла выяву, будзе рада раскрыць, што яна насамрэч — не праваўласьнік, а толькі ўзнавіла выяву зь іншага месца.