Вікісховішча:Галерэі
Shortcuts: COM:G • COM:GP • COM:GAL • COM:GALL
Галерэі (старонкі галерэяў) існуюць, каб прадставіць чытачам збудаваны і зьмястоўны збор мультымэдыя, якія знаходзяцца тут на Вікісховішчы.
Звычайна іх ствараюць, каб даць прыклад або агляд усіх мультымэдыя пра дадзены прадмет.
Галерэі выяваў (якімі часта карыстаюцца на старонках галерэяў, але гэта адрозная рэч) магчыма ствараць з дапамогай шаблёну <gallery>
або таксама адмысловых шаблёнаў.
Распачынаньне галерэі
Можаце стварыць галерэю ў вашай уласнай «прасторы ўдзельніка» (на старонцы «[[Удзельнік:ВашаеІмяЎдзельніка/НазваВашайГалерэі]]» з належнымі заменамі вашага імя ўдзельніка і назвы галерэі) або ў «асноўнай прасторы» (на старонцы «[[НазваВашайГалерэі]]»). Галерэі ў «асноўнай прасторы» могуць вольна рэдагавацца іншымі ўдзельнікамі, як усялякі іншы звычайны зьмест Вікісховішча.
Калі ствараеце новую галерэю, некалькі рэчаў варта звычайна ўлучыць:
1. Для простай галерэі шаблён галерэі, каб утрымліваць мультымэдыя (<gallery></gallery>). Глядзіце Мэта:Дапамога:Выявы і іншыя запампаваныя файлы#Галерэя. Для больш складаных старонак галерэі можа быць некалькі шаблёнаў <gallery> пад асобнымі шапкамі. З шырокімі выявамі звычайна лепей абыходзіцца пры дапамозе {{Wide image}} чым <gallery>, хоць пэўныя ўласьцівасьці шаблёну <gallery>, такія як <gallery mode="packed">, могуць добра прадставіць некаторыя шырокія выявы.
2. Відавочна мультымэдыя (выявы, гук і відэа).
- Галерэі без мультумэдыя зусім не галерэі. Яны лічацца па-за ахопам праекту і адпавядаюць меркам для хуткага выдаленьня.
- Абраныя выявы (АВ), якасныя выявы (ЯВ), каштоўныя выявы (КВ) і абраныя відэа (АВід) могуць пазначыць з дапамогай {{FP star}}, {{QI seal}}, {{VI seal}} і {{FV seal}}.
3. Сьціслае апісаньне прадмета (калі патрэбна).
- Вікісховішча — не энцыкляпэдыя. Наша асноўная задача — не асьвятляць чытачоў праз тэкст. Вікіпэдыя існуе толькі для гэтай задачы, калі тыя жадаюць прачытаць больш аб прадмеце.
- Вікісховішча — шматмоўнае. Можаце скарыстаць усялякую пажаданую мову. Пераклады апісаньня галерэяў найбольш верагодна дададуць іншыя. Майце гэта на ўвазе, калі дадаеце тэкст у галерэю. Для большасьці прадметаў сказ або два ўсё што патрэбна.
4. Катэгорыі.
- Кожную галерэю варта катэгарызаваць. Дадайце галерэю ў катэгорыю з аднолькавай назвай або калі яе няма ў дарэчныя катэгорыі (глядзіце Вікісховішча:Катэгорыі).
5. Спасылку на катэгорыю.
- Старонка галерэі — часта першае месца, да якога карыстальнік прыходзіць наконт прадмета, напрыклад, калі шукае ў Вікісховішчы. Таму важна паясьніць карыстальніку, што галерэя зьмяшчае толькі малы набор выяваў, і больш выяваў даступна. Раюць дадаваць шаблён {{Gallery page}} уверсе старонкі галерэі, каб аблегчыць карыстальніку разуменьне гэтага адрозьненьня, і падаць спасылку на бацькоўскую катэгорыю.
- Дадаткова карыстальнікі могуць мець карысьць ад дарэчных падкатэгорыяў, калі старонка вашай галерэі падзяляецца на падзагалоўкі. Дадайце шаблён {{Maincat}} ніжэй за падзагаловак, каб падаць дарэчную спасылку, калі належная падкатэгорыя існуе.
- Напрыклад, дадайце
{{gallery page|Minsk}}
уверсе старонкі і{{maincat|Niezaliežnasci Avenue, Minsk}}
ніжэй за падзагаловак, калі маеце старонку галерэі пра Meнск і падразьдзел аб праспэкце Незалежнасьці. - Ня ўсе падзагалоўкі маюць адпаведныя падкатэгорыі, таму не абавязкова карыстацца гэтым шаблёнам, калі належная падкатэгорыя не існуе.
6. Міжмоўныя спасылкі на артыкулы Вікіпэдыі.
- Міжмоўныя спасылкі часта карысныя для спасылак на артыкулы Вікіпэдыі. Карыстайцеся імі.
- Зноў жа, паколькі Вікісховішча шматмоўнае, спасылка «глядзіце таксама» або «асноўны артыкул» на Вікіпэдыю не ідэальная, бо тая аднамоўная. У ідэале зьвяжыце галерэю зь Вікізьвесткамі і дарэчныя міжмоўныя спасылкі ўзьнікнуць у бакавой панэлі (таксама дадайце інфакартку, калі жадаеце спасылку на Вікіпэдыю на гэтай мове). Або калі мусіце, тады можаце ўлучыць спасылкі «асноўны артыкул» ва ўсе Вікіпэдыі, хоць гэта не ідэальна, бо займае шмат месца.
7. Інфакарткі.
- Зьвяжыце галерэю з дарэчным аб'ектам Вікізьвестак (пад «Шматмоўныя сайты») і дадайце {{Wikidata Infobox}}, калі жадаеце інфаркартку. Гэта адлюструе зьмест зь Вікізьвестак на шматлікіх мовах, улучна са спасылкай на іншыя сястрынскія праекты, дзе дарэчы. Можаце захацець увесьці «autocat=no» у якасьці парамэтра, каб пазьбегнуць даданьня галерэі ў катэгорыі (глядзіце Вікісховішча:Звышкатэгарызаваньне).
Галерэі ствараюць аднолькава, як артыкулы ствараюць у Вікіпэдыі. Увядзіце назву ў поле «пошук» у Вікісховішчы і пстрыкніце «пошук». Прапануецца выбар стварэньня, калі такая галерэя дагэтуль не існуе. Пстрыкніце на чырвоную назву і праўце старонку (пазначыўшы старонкай галерэі ў самым версе) ўстаўленьнем шаблёну галерэі і малюнкаў. Затым дадайце [[Катэгорыя:абв]]. Галерэя можа мець усялякую назву, але звычайна прытрымліваецца назвы катэгорыі. Нарэшце націсьніце на кнопку Паказаць зьмены і пстрыкніце Апублікаваць старонку, калі ўпадабалі сваю працу.
Іншыя рэчы для ўлучэньня
У залежнасьці ад прадмета існуюць іншыя рэчы, якія можаце пажадаць улучыць у галерэю. Гэта можа быць панэль навігацыі, таксанамічная картка, спасылкі на сястрынскія праекты поруч зь Вікіпэдыяй сярод іншых рэчаў, адмысловых для прадмета.
Пэўныя прадметы маюць уласны вікіпраект, прысьвечаны адмыслова гэтай вобласьці Вікісховішча, такой як Вікісховішча:Вікіпраект Дрэва жыцьця. Яны могуць мець уласны набор рэкамэндацыяў для галерэяў, дарэчных іх полю зацікаўленасьцяў.
Аздабленьне галерэі
Шаблён <gallery>
не прымае Каскадныя табліцы стыляў (КТС), але пэўныя стылі магчыма дадаць у яго, такія як:
<gallery class="center">
, каб засяродзіць галерэю;<gallery mode="packed">
, каб прыбраць рамку;<gallery heights="140">
, каб усталяваць вышыню ўсіх выяваў на 140 піксэлах. Асьцярожна: зь нейкай прычыны «шырыня» не працуе.<gallery caption="My Gallery">
, каб дадаць загаловак або подпіс.
Пагадненьні па назвах
- Глядзіце таксама: Вікісховішча:Моўнае правіла.
Адрозна ад найменьня катэгорыяў, дзе амаль заўжды карыстаюцца ангельскай, галерэі маюць называць на мове, найбольш зьвязанай з прадметам. Гэты датычыць людзей, месцаў, мастацтва і культуры. Для звычайных прадметаў і не прывязаных да канкрэтнай мовы варта скарыстаць назву, якую найбольш верагодна будуць шукаць (звычайна ангельскую). Вынятак з правіла — найменьне галерэяў арганізмаў і прадметаў, дзе лацінскія назвы лічацца агульнапрынятымі. Яны падпарадкуюцца аднолькавым з катэгорыямі рэкамэндацыям і мусяць мець аднолькавую назву.
Калі ствараць галерэю
Ня кожны прадмет мусіць мець уласную галерэю, нават калі мае ўласную катэгорыю. Падобным чынам ня кожны прадмет мае ўласную катэгорыю, нават калі мае ўласную галерэю. Галерэі ня варта ствараць, калі тыя проста паўтараюць задачу катэгорыі. Аднак гэта ня значыць, што іх варта выдаліць або «злучыць». Катэгорыі заўжды будуць катэгорыямі, але галерэі магчыма пераўтварыць у штосьці значна большае.
Вікісховішча ня мае адпаведніка артыкулаў-«накідаў» у Вікіпэдыі. Наша задача — ня проста мець галерэю пра кожны прыкметны або варты ўвагі прадмет. Іх варта ствараць з канкрэтнай задачай. Галерэі з толькі адной выявай дапускаюць, калі яны падкрэсьліваюць выяву, якую абрала супольнасьць у якасьці абранага, якаснага або каштоўнага малюнка.
Перанакіраваньні
Раюць ствараць перанакіраваньні з назваў на іншых мовах, асабліва калі назва галерэі не па-ангельску. Перанакіраваньні з множнага ліку і іншых відазьмяненьняў могуць таксама быць карыснымі.
Глядзіце таксама Вікісховішча:Перанакіраваньне.
Дапаможныя сродкі перанакіраваньня
Існуе закладка, каб проста ствараць такія перанакіраваньні (Вікісховішча:Катэгорыі/закладкі перанакіраваньня).
- Шаблён для неадназначнасьці:
{{Redirect}}
. - Шаблён для перанакіраваных катэгорыяў:
{{Category redirect}}
.
Галерэі супраць катэгорыяў
Найбольшае пытаньне датычна галерэяў у іх дачыненьнях з катэгорыямі. Шматкроць гэтыя дзьве сыстэмы выглядаюць залішнімі адна з адной. Гэта ня (мае быць) так. Яны могуць суіснаваць. Галерэі і катэгорыі могуць дасягаць адзінай задачы — дапамагаць карыстальнікам знайсьці мультымэдыя, але зусім рознымі спосабамі. Катэгорыі маюць зьмяшчаць усе файлы, датычныя прадмета, тады як галерэі — узор такіх файлаў. У ідэале галерэі маюць зьмяшчаць найлепшае з таго, што маем. Усе файлы маюць быць у прынамсі адной катэгорыі, але ня ўсе файлы маюць быць у адной галерэі.
Перавагі галерэяў
Галерэі могуць некаторыя рэчы, якія катэгорыі — не. Яны могуць паказваць подпісы і зьвесткі датычна кожнай выявы і групаваць выявы ў разьдзелы. Выявы ў галерэі магчыма разьмясьціць у летапісным, геаграфічным, прадметным або іншым весткавым парадку. Галерэі могуць выключаць больш нізкаякасныя і залішнія выявы, што напаўняюць некаторыя катэгорыі і замінаюць удзельнікам, якія проста шукаюць добрую выяву, скажам, каб праілюстраваць артыкул Вікіпэдыі. Галерэя, зьвязаная з адносна высокаўзроўневай катэгорыяй, можа сабраць выявы, раскіданыя сярод шматлікіх падкатэгорыяў. Галерэі могуць таксама быць даволі моцнай унутранай прыладай, што дапаможа ў наглядным распазнаньні будучых выяваў (віды роду або разнавіднасьці віду; шматлікія месцы набажэнства ў пэўным горадзе; пірсы на набярэжнай; будынкі Сусьветнай выставы).
Недахопы галерэяў
Даданьне новых выяваў у катэгорыі хутчэйшае і лягчэйшае за іх даданьне ў галерэі. Удзельніку нават ня трэба пакідаць старонку выявы, каб улучыць яе ў катэгорыю. Правільныя катэгорыі ўжо існуюць больш верагодна, чым правільная галерэя. Файлы магчыма дадаць у няісныя катэгорыі, але не ў няісныя галерэі. Катэгорыі групуюць усе датычныя выявы разам, што дапамагае ў стварэньні галерэяў, але гэта не працуе так добра ў адваротны бок, калі галерэі ўлучаюць толькі найлепшыя выявы. Таксама шырэйшы набор, звычайна ўлучаны ў катэгорыю, можа вельмі вітацца ўдзельнікамі, якія шукаюць даволі канкрэтную выяву.
Прыклады
- Галерэя горада: Менск — параўнайце Катэгорыя:Менск
- Галерэя віда жывёлы: Lama glama («Лама») — параўнайце Category:Lama glama
- Галерэя постаці: Zianon Pazniak («Зянон Пазьняк») — параўнайце Катэгорыя:Зянон Пазьняк
- Галерэя прыроднай зьявы: Хмара — параўнайце Катэгорыя:Хмары
- Галерэя аўдыёфайлаў: Вымаўленьне назваў нідэрляндзкіх мясцовасьцяў — параўнайце Нідэрляндзкае вымаўленьне назваў мясцовасьцяў
- Галерэя мастацкіх твораў: Ілюстрацыя дзіцячай кнігі — параўнайце Катэгорыя:Ілюстрацыі дзіцячых кніг
- Галерэя цэркваў у пэўным горадзе: Румынскія праваслаўныя цэрквы ў Бухарэсьце — параўнайце Катэгорыя:Румынскія праваслаўныя цэрквы ў Бухарэсьце
- Галерэя славутых будынкаў мястэчка па мясьцінах: Славутасьці Швэльма — параўнайце Катэгорыя:Помнікі культурнай спадчыны ў Швэльме
- Зьмест кнігі з доступам да старонак па парадку: Сіетл і Ўсход — параўнайце Сіетл і Ўсход
Статыстыка
На студзень 2019 году было:
Старэйшая статыстыка
За 3 месяцы зь ліпеня па верасень 2013 годы было прыблізна:
- 6000 правак няробатамі;
- 1500 правак ад CommonsDelinker у прасторы назваў галерэяў.
Структураваная мова запытаў (СМЗ) для праверкі даступная тут.
Глядзіце таксама
- Вікісховішча:Правіла пра галерэі, шаблёны і катэгорыі ўдзельнікаў
- Вікісховішча:Абраныя галерэі (Гутарка)
- Вікісховішча:Выявы ў звычайных старонках або катэгорыях:Галасаваньне
- Падручнік Мэдыявікі:Галерэі
- Катэгорыя:Шаблёны іншых выданьняў
- Дапамога:Галерэя
- Прылада для стварэньня галерэі з катэгорыі
Крыніцы
- ↑ Лік галерэяў на Вікісховішчы безь перанакіраваньняў
- ↑ Лік катэгорыяў і галерэяў на Вікісховішчы
- ↑ Лік галерэяў на Вікісховішчы без выяваў
- ↑ Лік галерэяў на Вікісховішчы з адной-дзьвюма выявамі
- ↑ Лік галерэяў на Вікісховішчы зь 5 або менш выявамі
- ↑ Лік галерэяў на Вікісховішчы, рэдагаваных са студзеня 2018 году