Вікісховішча:Правіла выдаленьня
Shortcuts: COM:D • COM:DG • COM:DP
Гэтая старонка выкладае правіла выдаленьня Вікісховішча. Для простасьці выявы, гукавыя файлы, відэа, файлы крыніцаў і іншыя файлы называюць «файламі», а старонкі галерэяў, катэгорыяў, шаблёнаў і гутарак — «старонкамі». Гэтая старонка не тлумачыць справы аўтарскага права і правіла дазволаў Вікісховішча. Глядзіце замест гэтага Вікісховішча:Дазволы.
Агляд парадкаў
Існуе тры асноўныя парадкі выдаленьня. Іх прымяняюць у розных выпадках у залежнасьці ад прычыны выдаленьня:
- Хуткае выдаленьне: у некаторых выпадках файлы магчыма выдаліць амаль імгненна. Файл ёсьць вылучэнцам на хуткае выдаленьне, калі дакладна пэўныя, што выдаленьне старонкі або файла падпадае пад такія меркі, як вашая памылка запампоўкі, выразнае парушэньне аўтарскага права, «несвабодны» матэрыял (больш падрабязна акрэсьлена ніжэй). Усе закранутыя (пазначаныя) файлы магчыма знайсьці ніжэй у катэгорыі «Вылучэньні на хуткае выдаленьне».
- Шаблёны выдаленьня: для розных становішчаў прымяняюць адмысловыя шаблёны, якія з часам (часта празь 7 дзён) вядуць да выдаленьня, калі задачу ня вырашылі.
- Звычайнае выдаленьне: файл або старонку маюць выставіць у запыт выдаленьня, калі можа існаваць патрэба ў абмеркаваньні (якое ў шматлікіх выпадках раюць, асабліва калі вы пачатковец на Вікісховішчы і маеце складанасьці ў справе дазволаў). Карыстайцеся запытам выдаленьня замест хуткаваньня выдаленьня пры ўсялякім сумненьні. Калі ласка, пазначайце ў такім выпадку файл або старонку шаблёнам {{Delete}} і не забывайце падаць прычыну пад шаблёнам, дадаць выяву ў Вікісховішча:Запыты выдаленьня і апавясьціць запампоўвальніка.
Ва ўсіх выпадках прымайце да ўвагі ГлябальнаеВыкарыстаньне, каб перад выдаленьнем атрымаць уяўленьне пра тое, дзе выявы выкарыстоўваюць.
Прычыны выдаленьня
Праўныя пытаньні
Парушэньне аўтарскага права
Шаблён хуткага выдаленьня {{Copyvio}} прыдатны для яўных парушэньняў аўтарскага права. Скарыстайце {{copyvio|1=Прычына}} або {{copyvio|source=вэб-спасылка}}, каб патлумачыць, чаму гэта парушэньне аўтарскага права. Прыміце да ўвагі, што мэдыяфайл або артыкул варта зьмясьціць у Вікісховішча:Запыты выдаленьня (у тым ліку ўсе працы пад аўтарскім правам у грамадзкіх месцах), калі ёсьць падазрэньне, але ня яўнае парушэньне аўтарскага права.
Адсутныя праўныя зьвесткі
Адсутнасьць зьвестак пра файл пазначаюць у шаблёне, а запампоўвальніка апавяшчаюць і даюць яму 7 дзён, каб выправіць хібу, калі адсутнічаюць зьвесткі пра некаторыя дазволы. Пасьля гэтага тэрміну адмін можа адразу выдаліць файл без далейшага абмеркаваньня, калі зьвесткі насамрэч адсутнічаюць. Усе датычныя (пазначаныя) файлы магчыма знайсьці ніжэй у катэгорыі «Адсутныя праўныя зьвесткі».
Файлы без крыніцы або зьвестак пра дазвол варта пазначаць адным з наступных паведамленьняў.
- {{subst:nsd}} (няма крыніцы з пазначанай даты)
- {{subst:nld}} (няма зьвестак пра дазвол з пазначанай даты)
- {{subst:npd}} (няма дазволу з пазначанай даты)
- {{subst:dw-nsd}} (вытворная праца без спачатнай крыніцы з пазначанай даты)
Калі ласка, апавяшчайце запампоўвальнікаў пра пазнаку файла (глядзіце заўвагі на шаблёнах пасьля пазнакі). Пасьля гэтага ў іх будзе 7 дзён, каб выправіць зьвесткі.
Шаблён варта прыбраць, калі пасьля гэтага пэрыяду падалі дастатковы дазвол і крыніцу зьвестак. Файл падлягае хуткаму выдаленьню, калі тое ня выправілі. Аднак вы ня маеце выстаўляць такія файлы на выдаленьне або хуткае выдаленьне. Адміністратар можа аўтаматычна пабачыць, якія зь іх падлягаюць выдаленьню празь пераход у падкатэгорыі катэгорыі «Адсутныя праўныя зьвесткі», бо яны пазначаныя паводле даты.
Несвабодныя дазволы і сумленнае выкарыстаньне
Згодна правілу дазволаў Вікісховішча, Вікісховішча прымае толькі вольныя матэрыялы, то-бок выявы і іншыя мэдыяфайлы, што ня ёсьць прадметам абмежаваньняў аўтарскім правам, якія прадухіляць іх выкарыстаньне кім і дзе заўгодна для ўсялякай задачы. Вікісховішча таксама не разьмяшчае копіі несвабоднага зьместу ў «сумленным выкарыстаньні» (глядзіце Вікісховішча:Сумленнае выкарыстаньне), акрамя некаторых несвабодных знакаў праектаў Фундацыі «Вікімэдыя».
- Файлы толькі пад несвабодным дазволам (такім як сумленнае выкарыстаньне, некамэрцыйны або толькі разавы) могуць хутка выдаліць пры дапамозе шаблёну {{Speedydelete}} (упэўніцеся ў падачы прычыны: {{speedydelete|Прычына}}).
- Шаблён хуткага выдаленьня {{Fair use}} ставяць файлам, якія пазначылі тлумачэньнем сумленнага выкарыстаньня.
Іншыя пытаньні з дазволам і аўтарскім правам
Файл або старонку могуць выставіць на выдаленьне ў Вікісховішча:Запыты выдаленьня ў наступных выпадках:
- файл або старонка мае няясны стан аўтарскага парва, але немагчыма скарыстаць спосаб, апісаны пры адсутнасьці праўных зьвестак;
- файл або старонка парушае рэкамэндацыі пра дазволы іншы чынам, чым выразнае парушэньне аўтарскага права.
Прыватнасьць
Шаблён {{Speedydelete}} даступны для вылучэньняў на хуткае выдаленьне, дзе няма больш дакладнага шаблёну хуткага выдаленьня. Не забывайце дадаваць прычыну падобным чынам: {{speedydelete|Прычына}}. Такія выпадкі ўлучаюць:
Парушэньне Палітыкі прыватнасьці.
Па-за ахопам
Файлы і старонкі «па-за ахопам» звычайна варта ставіць у Вікісховішча:Запыты выдаленьня.
Некарыснасьць для асьветы
Файл насамрэч некарысны для асьветнай задачы. Прыклады насамрэч некарысных файлаў улучаюць:
- Прыватныя зборы выяваў, як то здымкі прыватнай вечарыны, здымкі вас і вашых сяброў, ваш збор сьвяточных здымкаў. У Сеціве існуе багата іншых праектаў, такіх як «Флікр», якія магчыма скарыстаць для гэтай задачы. Такія прыватныя зборы выяваў не становяцца асьветнымі, нават калі іх выстаўляюць у выглядзе галерэі на старонцы ўдзельніка ў Вікісховішчы або іншым месцы.
- Уласнаручны мастацкі твор без яўнага асьветнага выкарыстаньня.
- Файлы, якія не дадаюць нічога асьветна адрознага ў збор выяваў, якія ўжо разьмешчаныя намі пра аднолькавы прадмет, асабліва калі яны нізкай або пасрэднай якасьці.
Самаўсхваленьне, вандалізм і нападка
- Рэкляма або самаўсхваленьне. (COM:ADVERT)
- Файлы, яўна створаныя і запампаваныя дзеля нападак або вандалізму. Існыя дагэтуль знакі і рысункі, зьвязаныя з нацыяналістычнай, рэлігійнай або расісцкай справамі не знаходзяцца па-за ахопам выняткова з прычыны таго, што могуць выклікаць крыўду. Іх маюць захоўваць пры ўмове законнасьці іх разьмяшчэньня і інакшага падпаданьня пад ахоп Вікісховішча (прыкладам, калі іх могуць скарыстаць для ілюстраваньня артыкула Вікіпэдыі пра групу нянавісьці). (COM:VAND)
- Іншыя несумленна запампаваныя файлы, як то для тролінгу аўтарскага права.
Грамадзкія пытаньні
Здымкі вызначаных людзей
Вікісховішча шануе законныя правы дзейнікаў нашых здымкаў і мае маральны абавязак паводзіць сябе этычна адносна здымкаў людзей. Гэта значыць, што пэўныя здымкі непрымальныя на Вікісховішчы без належнай згоды ад дзейніка. Глядзіце Вікісховішча:Здымкі вызначаных людзей.
Выдаленьні зь ветлівасьці
Вікісховішча можа ва ўсялякі час вырашыць выдаліць выявы, прыкладам у якасьці жэсту добрай волі да фатографа, які зрабіў памылку, нават калі гэта не патрабуецца з прычыны праўнага або іншага правіла. Глядзіце прапанаваныя рэкамэндацыі на Вікісховішча:Выдаленьні зь ветлівасьці.
Догляд
Агульнае: хуткае выдаленьне
Шаблён {{Speedydelete}} даступны для вылучэньняў на хуткае выдаленьне, дзе няма больш дакладнага шаблёну хуткага выдаленьня. Не забывайце дадаваць прычыну падобным чынам: {{speedydelete|Прычына}}. Такія выпадкі ўлучаюць:
- Файлы
- Пашкоджаныя, заражаныя вірусам, ненаўмысныя пустыя (стаўце ў Вікісховішча:Запыты выдаленьня ў якасьці невядомага зьместу і выгляду, калі сумняецеся)
- Папярэдне выдаленыя паводле рэкамэндацыяў выдаленьня ў Вікісховішчы
- Запампаваныя выняткова з намерам вандалізму, асабістых нападак і спаму
- Старонкі
- Пустыя і бяз значнай гісторыі
- Патэнтавая бязглузьдзіца, выпрабаваньне або вандалізм
- Старонка або падстаронка ўдзельніка, выдаленьне якой запытаў сам удзельнік
- Старонка або падстаронка няіснага ўдзельніка
- Перанакіраваньне, праз якое варта перамясьціць іншую старонку
- Перанакіраваньне на няісную старонку
- Катэгорыя бязь зьместу або зьмяшчае толькі бацькоўскую катэгорыю і яўна некарысная ў будучыні
- Старонка гутарак з выдаленым зьместам (калі тыя не зьмяшчаюць нічога вартага захаваньня)
Агульнае: вылучэньне на выдаленьне
Файлы і старонкі варта выстаўляць на Вікісховішча:Запыты выдаленьня, калі:
- зьмест немагчыма вызначыць (падумайце пра пазначэньне шаблёнам {{Description missing}}).
Пытаньні найменьня
- Калі ласка, не запампоўвайце файлы зноў, каб зьмяніць назвы файлаў. Карыстайцеся шаблёнам {{rename|new_name|numeric rationale|дадатковая прычына}}, каб перайменаваць файл.
Двайнікі
Пазначце файл шаблёнам {{duplicate|File:example.jpg}}
і задайце паказчык файла (File:example.jpg
), які можа замяніць гэты файл-двайнік, калі той файл аднолькавага віду і вы пэўныя, што ён мае дакладна аднолькавы зьмест (адценьні і якасьць).
Файлы неаднолькавага віду — не двайнікі, але магчыма залішнія (глядзіце ніжэй) і патрабуюць запыту выдаленьня.
Дакладныя двайнікі файла ставяцца ўнізе старонкі апісаньня апраграмаваньнем МэдыяВікі.
- Бітмапавы файл (PNG, JPEG або GIF), заменены вэктарнай графікай, ня лічаць дастаткова дакладным двайніком. Такія файлы трэба ставіць ў Вікісховішча:Запыты выдаленьня, каб па іх магі прыняць рашэньне.
- Варта праявіць асьцярожнасьць, калі фармат адрозны. Прыкладам звычайна карысна мець PNG і JPEG аднолькавай выявы (праз даўнюю складанасьць са значкамі), бо значак JPEG лепшы. Аднак JPEG — небясстратная выява, таму паступовая праўка разбурыць яе якасьць, тады як PNG ня мае такой складанасьці. Такім чынам, магчыма апраўдаць PNG для праўкі, а JPEG для адлюстраваньня.
- Калі творца запампаваў адзін з двайнікоў выявы, трымайце гэтае выданьне і перанакіроўвайце іншыя.
- Упэўніцеся, што ўсе дарэчныя зьвесткі спалучаныя ў копіі для захаваньня, калі ёсьць розныя апісаньні на розных старонках апісаньня выявы.
- Пасьля выдаленьня двайніка перанакіруйце выдаленую назву файла, калі тая нязманлівая і не зусім нядаўняя запампоўка. (Гэта пазбаўляе вонкавых карыстальнікаў выяваў ад разрыву спасылак.)
Прыміце пад увагу: гэта залішні файл, які абавязвае да іншага парадку, калі гэтая праца вельмі падобная (або аднастайная) да іншай, але недакладны двайнік. Глядзіце ніжэй.
Залішнасьць і дрэнная якасьць
Залішнія і нізкаякасныя файлы выдаляюць толькі паасобна пасьля выстаўленьня ў Вікісховішча:Запыты выдаленьня. У запытах выдаленьня спатрэбіцца падаць прычыны, па якіх пэўны файл горшы за іншае выданьне (глядзіце Вікісховішча:Правіла замены выяваў для падрабязных зьвестак).
Перад запытам выдаленьня файла нізкай якасьці ўпэўніцеся з дапамогай старонкі СусьветнаеВыкарыстаньне, што той больш не выкарыстоўваюць. Можаце замяніць выкарыстаньне файла ў мясцовых праектах лепшымі выданьнямі паводе правілаў мясцовага праекту. Файл можна выдаляць, калі пры канцы тэрміну абмеркаваньня выдаленьне ўзгаднілі і файлам больш не карыстаюцца.
Template | Usage |
---|---|
For speedy deletion | |
{{Duplicate}} | For files that are exactly the same or scaled down. |
{{Bad name}} | Use this one if YOU have uploaded a file under a bad name. |
For replacement | |
{{Superseded}} | If a better file of the same theme was uploaded. |
{{SupersededPNG}} | Use for GIF & JPEG that have been superseded by PNG. |
{{Vector version available}} | Use for raster images that have been superseded by an SVG. |
{{Technically replaced}} | Use for SVG (usually) that have been replaced with an inferior file. |
{{Original}} | To protect the original file. |
У выпадку залішняй старонкі (ня файла) абдуймайце стварэньне перанакіраваньня зь яе.
Падрабязныя парадкі
Хуткае выдаленьне
Глядзі таксама: Вікісховішча:Меркі хуткага выдаленьня. Ёсьць пэўныя прыклады, калі файл варта «хутка выдаліць» і адміністратар можа адразу выдаліць старонкі, выявы і іншыя файлы. Для некаторых выпадкаў ёсьць адмысловыя шаблёны хуткага выдаленьня (глядзіце вышэй). Інакш даступны агульны шаблён {{Speedydelete}}. Не забывайце дадаць прычыну падобным чынаам: {{speedydelete|Прычына}} (глядзіце Вікісховішча:Меркі хуткага выдаленьня для прымальных мерак).
Шаблён {{Copyvio}} часта выкарыстоўваюць для пазнакі хуткага выдаленьня файлаў, якія ўяўляюць сабой яўныя, абуральныя парушэньні аўтарскага права. Зьмясьціце шаблён уверсе старонкі файла пры дапамозе: {{copyvio|1=Прычына|source=Вэб-спасылка}}. Паказчык крыніцы вэб-старонкі неабавязковы. Пасьля захаваньня пстрыкніце ў шаблёне на словы «Пстрыкніце тут, каб паказаць далейшыя ўказаньні» і скапіюйце адлюстраваны шаблён {{Copyvionote}} у канец старонкі гутарак запампоўвальніка, каб апавясьціць яго. Новы разьдзел створыцца аўтаматычна.
Адміністратар выдаліць файл або старонку ў належны час. Калі ласка, пераўтварыце запыт выдаленьня ў звычайны (глядзіце ніжэй), калі хтосьці нязгодны з хуткім выдаленьнем пэўнага файла. Заўсёды ўпэўнівайцеся, што ўсе мясцовыя спасылкі на файл або старонкі выпраўленыя і абноўленыя перад выдаленьнем. Файлы і старонкі, пастаўленыя для хуткага выдаленьня, аўтаматычна ўлучаюць у катэгорыю «Вылучэнцы на хуткае выдаленьне» і яе падкатэгорыі.
Калі ласка, заўжды памятайце: Перад хуткім выдаленьнем выяваў упэўніцеся, што ўдзельнік, які разьмясьціў яго ў адпаведнасьці з гэтымі рэкамэндацыямі выдаленьня. Калі ласка, зьмяніце шаблён, перасунуўшы з гэтай старонкі, калі гэта ня так. Заўжды правярайце гісторыю рэдагаваньняў файла, каб вызначыць, што апісаньне належнай выявы не пашкодзілі.
Пры хуткім выдаленьні файлаў раюць, але не патрабуюць задзейнічаць СусьветнаеВыкарыстаньне, каб выправіць выкарыстаньне ў праектах «Вікімэдыі».
Шаблёны выдаленьня
У некаторых выпадках файл могуць пазначыць «шаблёнам праблемнасьці» і яго выдаляць, калі праблему ня вырашаць пасьля пэўнага часу (звычайна празь 7 дзён). Глядзіце прыклады ў разьдзеле «#Адсутныя праўныя зьвесткі» вышэй.
Звычайнае выдаленьне
Хада «звычайнага выдаленьня» ўлучае пачатак абмеркаваньня выдаленьня на асобнай старонцы, для якой існуе ўстойлівая схема, і выстаўленьне абмеркаваньня на Вікісховішча:Запыты выдаленьня. Спасылка «вылучыць на выдаленьне» ў наборы прыладаў зьлева даступная (патрабуе Явасцэнар для працы), каб аблегчыць пералік файлаў і старонак на Вікісховішча:Запыты выдаленьня. Гэта таксама магчыма зрабіць уручную. Аднак файл або старонка пазначаны на выдаленьне даданьне шаблёну {{delete|прычына|day=6|month=травень|year=2024}} (замяніце прычыну на вашую) і затым мае ставіцца ў Вікісховішча:Запыты выдаленьня. Таксама запампоўвальніка варта апавясьціць пра надыходзячае выдаленьне.
Файл або старонку могуць выдаліць паводле рашэньня адміна, калі для гэтага ў абмеркаваньні падалі памоцныя прычыны. Заўжды ўпэўнівайцеся, што ўсе мясцовыя спасылкі на файл або старонку выпраўленыя і абноўленыя перад выдаленьнем. Пры выдаленьні файла з запытаў на выдаленьне належыць задзейнічаць СусьветнаеВыкарыстаньне і спыніць выкарыстаньне гэтага файла. Больш зьвестак магчыма знайсьці на Вікісховішча:Запыты выдаленьня. Файлы і старонкі, выстаўленыя на выдаленьне, улучаюць у катэгорыю «Запыты выдаленьня».
Калі ласка, паглядзіце Вікісховішча:Запыты выдаленьня/Запыт масавага выдаленьня, калі дадаеце вылучыць шматлікія прадметы на выдаленьне паводле аднолькавай прычыны (масавы запыт або масавае вылучэньне).
Звычайнае выдаленьне патрабуе асобных старонак, уключаных у іншыя старонкі. Таму, калі жадаеце дадаць катэгорыю(-і) ў запыт выдаленьня, варта зьмясьціць катэгорыю(-і) ў вікітэксьце між <noinclude>
і </noinclude>
, каб тая (тыя) датычылі толькі адпаведнага запыту выдаленьня. Глядзіце таксама Дапамога:Няўключаны, ўключаны толькі і толькі ўключаны.
Закрыцьцё
Звычайна адміністратар можа закрываць запыты пасьля 7 дзён. Запыты выдаленьня празь яўныя парушэньні аўтарскага права могуць закрыць раней. Праблемныя і складаныя запыты (такія як высоказапатрабаваныя шаблёны) могуць пачакаць даўжэй — пры патрэбе нават некалькі месяцаў. Неадміны могуць закрыць запыт выдаленьня на захаваньне, калі маюць добрае разуменьне парадку пры ўмове, што закрыцьцё несупярэчлівае. Не рабіце гэтага, калі сумняецеся.
У дадатак ніякі ўдзельнік ня можа закрыць запыт выдаленьня як Захаваны, калі той улучае запампаваныя ім мультымэдыя.
Адміністратараў заахвочваюць правяраць, ці апавешчаны запампоўвальнік на сваёй старонку гутарак пра запыт чаканага выдаленьня (калі выява не складае яўнага парушэньня, што цягне за сабой хуткае выдаленьне).
Старонкі запытаў выдаленьня закрываюць з дапамогай {{Delh}} (ШапкаВыдаленьня) уверсе з падпісаным падсумаваньнем выніка захаваны або выдалены між паземнай лінейкай ---- і {{Delf}} (НізВыдаленьня) унізе. Для захаванай старонкі магчыма скарыстаць {{Kept}} на яе старонцы абмеркаваньня ў якасьці ўказальніка на закрыты ЗВ.
Скарга
Можаце спачатку абмеркаваць з адмінам, які закрыў абмеркаваньне, каб абскардзіць спрэчкі наконт нявыдаленай выявы. Абскардзіць выдаленыя выявы магчымаць на Вікісховішча:Запыты аднаўленьня, калі лічыце, што выдаленьне зрабілі памылкова.
Варта выказаць вашую незадаволенасьць на адпаведнай старонцы, калі рашэньне слушна грунтавалася на бягучых старонках дазволаў і ахопу праекту.
Катэгорыі
Можаце скарыстаць {{move|назва мэтавай катэгорыі|прычына|дата}} у якасьці запыту зьмяненьня, калі катэгорыю варта перайменаваць або злучыць з катэгорыяй-двайніцай. Калі ласка, не спусташайце катэгорыі, бо гэта звыйчайна патрабуе большай праверкі, каб пазьбегнуць вандалізму або непатрэбнага ачышчэньня катэгорыяў. Яе варта «перанакіраваць» з дапамогай {{category redirect|новая назва}} або зьмяніць на старонку неадназначнасьці шаблёнам {{Disambig}}, а не выдаліць, калі назва пакінутай (ачышчанай) катэгорыі недакладная.
If the name of an abandoned (emptied) category is not incorrect, misspelled nor misleading, it should be not deleted, but “redirected” using {{category redirect|new name}} or changed to a disambiguation page by {{Disambig}}.
Памылковыя і зманлівыя пустыя, старыя катэгорыі можна хутка выдаліць. Глядзіце Перайменаваць катэгорыю. Пустыя і яўна непрыдатныя ў будучыні (якія наўрад ці калісьці скарыстаюць) катэгорыі звычайна могуць выдаліць праз хуткае выдаленьне. Пры магчымасьці падсумаваньне выдаленьня мае зьмяшчаць націскальную спасылку на катэгорыю(-і), куды перамясьцілі ранейшы зьмест.
У Вікісховішча:Катэгорыі для абмеркаваньня можна зьмясьціць поле, калі ніякі з вышэйпамянёных выпадкаў не пасуе (перайдзіце па спасылцы для ўказаньняў, як гэта зрабіць).